Ужо экс-зорку зборнай Францыі па футболе дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг
У кастрычніку 2023-га паўабаронца праваліў адразу два тэсты.
29.02.2024 / 15:04
Поль Пагба. Фота: Daniel Cole / AP
Паўабаронцу «Ювентуса» 30-гадовага Поля Пагба дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг. У кастрычніку 2023-га француз праваліў адразу два тэсты. У пробе француза быў знойдзены занадта высокі ўзровень тэстастэрону, піша Championat.com.
Пагба, які раней гуляў за «Гаўр», «Ювентус», «МанЮнайтэд», зноў выступае за «Ювентус» з лета 2022 года.
У мінулым сезоне паўабаронца правёў за «бела-чорных» толькі 10 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся адной выніковай перадачай. Кантракт гульца з турынскім клубам дзейнічае да канца чэрвеня 2026 года. Арыенціровачны кошт футбаліста, па дадзеных інтэрнэт-партала Transfermarkt, — €20 млн.
Раней стала вядома, што «Ювентус», з якім ён чатыры разы выйграваў чэмпіянат Італіі, разарве кантракт з Пагба ў аднабаковым парадку ў выпадку яго афіцыйнай дыскваліфікацыі.
За зборную Францыі Пагба згуляў 91 матч, выйграў з камандай чэмпіянат свету — 2018.
Чытайце таксама:
Лукашэнка назваў выступы беларускіх футбалістаў нічога не вартымі
Лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе правялі ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны
Экс-зорцы «Барселоны» далі чатыры з паловай гады рэальнай турмы за згвалтаванне