Этна-гурт «Тройца» назаўсёды развітаўся са слухачамі

Гурт спыняе абнаўленне ў сацсетках.

29.02.2024 / 08:31

«Напэўна, больш старонка не будзе аднаўляцца, бо навін адносна трыа больш няма! Усім дзякуй! Слухайце нас, калі вам да спадобы! Бывайце..», — паведамляецца на старонцы гурта ў фэйсбуку.

Этна-гурт «Тройца» існаваў з 1996 года. У верасні 2022 года паведамлялася, што ён прыпыняе дзейнасць.

«Чарговы жыццёвы этап завяршыўся. Я прыняў рашэнне аб роспуску этна-гурта «Тройца». Да сустрэчы на маіх сольных выступленнях», — напісаў тады кіраўнік праекта Іван Кірчук.

Паслухаць кампазіцыі гурта можна на іх YouTube.

Чытайце таксама:

Спыніў існаванне этна-гурт «Троіца»

Іван Кірчук прэзентаваў сваю новую кнігу. Ён працаваў над ёй 40 гадоў

Іван Кірчук выдаў двухгадзінны альбом-аўдыяспектакль. Там 55 трэкаў!

Nashaniva.com