Сілавікі затрымалі жыхара Слуцка, які нібыта заданаціў Nexta

Па якім артыкуле затрыманы хлопец, не паведамляецца.

28.02.2024 / 15:37

Мужчына ў 2022 годзе адправіў грошы ў праект Nexta, паведаміў блізкі да сілавікоў канал.

На міліцэйскім відэа мужчына кажа, што адмовіўся з'явіцца з павіннай, праз што «найбліжэйшыя восем гадоў правядзе ў турме».

На адным з фота, якое суправаджае яго відэа, хлопец сядзіць на лаўцы з плакатам «Хопіць чык-чырыкаць мне ў вушы!».

Nashaniva.com