Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў
«Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», — кажа дэмакратычны лідар Беларусі.
28.02.2024 / 15:22
Фота: Полк Кастуся Каліноўскага
«На апошняй сустрэчы з Палком Каліноўскага мне распавялі, што група аэраразведкі палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова скончыла курсы кіравання FPV-дронамі. І зараз яны адкрылі збор на іх набыццё. На дадзены момант сабраная толькі палова сумы і без нашай з вамі дапамогі не абысціся.
Кожны наш данат, які ідзе на забеспячэнне байцоў экіпіроўкай, тэхнікай і асабліва дронамі, дапамагае ім захаваць жыцці. А добраахвотнікі, у сваю чаргу, робяць усё магчымае, каб і ва Украіне, і ў Беларусі як мага хутчэй наступіў мір — без дыктатураў, агрэсіі і гвалту.
Дарагія мае, калі для вас гэта бяспечна, падтрымайце гэты збор. Я ведаю, што беларуская салідарнасць не ведае межаў. І разам мы зможам закрыць гэты збор і дапамагчы нашым байцам», — кажа Святлана Ціханоўская.