Прарасійскай актывістцы Мірсалімавай прыпісалі яшчэ і прапаганду «нацысцкай сімволікі»

Сёння ў Віцебску над ёй павінен быў адбыцца суд.

28.02.2024 / 15:12

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска арганізатара «Бессмяротнага палка» ў Віцебску Эльвіру Мірсалімаву сёння судзяць яшчэ па двух артыкулах.

Атрымліваецца, што сталіністку судзяць за прапаганду (дэманстрацыю, распаўсюджванне) нацысцкай сімволікі, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Першы раз Эльвіру Мірсалімаву судзілі 15 лютага за парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў. Тады ёй выпісалі штраф.

Эльвіра — адна з вядомых прарасійскіх актывістак. Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталін — вялікі дзеяч, і прапаноўвала паставіць яму помнік.

Чытайце таксама:

«Аншлагу на канцэрце да Дня Расіі не было. Падтрымка Расіі беларусамі ніякая» — Мірсалімава

Сталіністка і прадстаўніца «рускага свету» Эльвіра Мірсалімава падумвае ісці ў прэзідэнты

Ведаеце, колькі камісія ў Віцебску налічыла кандыдатцы ад рускага свету Мірсалімавай? 3%

Nashaniva.com