У Мінску прэзентавалі адзіную форму для сталічных школьнікаў. Ну і як вам?

Пакуль адзенне будзе «праходзіць абкатку», а ў наступным навучальным годзе яго ўвядуць на пастаяннай аснове.

28.02.2024 / 11:09

Канцэрн «Беллегпрам» прадставіў адзіную школьную форму. Пілотны праект запусцілі для больш як 40 тысяч вучняў з 50 устаноў адукацыі Мінска. Ёсць тры віды формы: для школьнікаў 1-4-х, 5-8-х і 9-11-х класаў, піша Tochka.by.

Для дзяўчынак пашылі сукенкі, для хлопчыкаў прадугледжаны камплект адзінай формы з штаноў, камізэлькі або касцюма.

Універсальны элемент — бомбер-талстоўка з фірмовым знакам школы.

Адзначаецца, што ўся калекцыя адзінай школьнай формы для вучняў пашыта з айчыннай сыравіны. Зараз форму тэсціруюць навучэнцы школы № 48 і гімназіі №36.

Пасля, з улікам заўваг і прапаноў, калекцыю дапрацуюць, а ўжо 1 верасня ўсе сталічныя вучні пойдуць у школу ў новым адзенні.

Чытайце таксама:

Сабраць дзіця ў школу: цэны параўноўваюць бацькі ў Беларусі, Літве і Польшчы

У мінскіх школах з наступнага года падумваюць увесці адзіную форму — з дзяржаўнай сімволікай

У школах могуць увесці адзіны дрэс-код і для настаўнікаў

Nashaniva.com