Пасля зімовай спячкі ў Беларусі ўжо прачнуліся кляшчы
Пра гэта паведамляюць чытачы Smartpress.by і карыстальнікі сацсетак.
27.02.2024 / 16:31
Клешч. Фота: Wikimedia Commons
«У Мінску ў парку ўжо клешч укусіў сабаку», — адзначылі чытачы. Пра такую сітуацыю распавядаюць карыстальнікі сацсетак з Вілейскага раёна.
Ранняе наступленне «клешчавога сезона» абумоўлена пацяпленнем клімату — у апошнія гады адзначаюцца цёплыя кароткія зімы.
Спецыялісты нагадваюць, што больш за ўсё кляшчоў жыве ва ўмерана зацененых і ўвільготненых лісцевых і змяшаных лясах, у маладых зарасніках асінніку, на высечках, у малінніках, уздоўж сцежак, дарог, там, дзе пасецца рагатая жывёла. Яны жывуць толькі ў лясной падсцілцы, што ўтворана апалым лісцем і травой, пры спрыяльных умовах тэмпературы і вільготнасці, неабходных для іх жыцця.
Вясной кляшчы цярпліва вычэкваюць сваю ахвяру, стаіўшыся на травінках, сухастоі, высокім хмызняку па краях узлескаў, уздоўж дарог і лясных сцежак. Часцей за ўсё яны прымацоўваюцца да адзення чалавека ў лесе, калі ён кранае кусты, траву або сядае на траву.
З адзення і рэчаў перапаўзаюць на цела чалавека нават праз некалькі дзён. Могуць патрапіць у жыллё з букетамі кветак, венікамі, дровамі, хатнімі жывёламі.
Чытайце таксама:
Вырасла колькасць выпадкаў хваробы Лайма пасля ўкусу кляшчоў
Медыкі расказалі, дзе ў Мінску летась былі самыя куслівыя кляшчы
Сродкі ад кляшчоў і камароў, што прадаюцца ў краінах ЕС. Якія найлепшыя?