У Гомелі вынеслі прысуд мужчыну, які парэзаў нажом цяжарную сяброўку

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля вынес прысуд мужчыну, які збіў, а затым парэзаў нажом жанчыну, якая чакала ад яго дзіця, піша «Белка».

27.02.2024 / 08:51

 

Як распавялі выданню ў пракуратуры, гісторыя пачалася вясной мінулага года, калі 32-гадовы мясцовы жыхар пайшоў ад жонкі з пяццю дзецьмі да сваёй новай знаёмай. Праз некалькі месяцаў пара разышлася, але неўзабаве жанчына даведалася, што цяжарная. Гэтую навіну яна паведаміла былому і папрасіла грошай на абследаванне. 

Сустрэча праходзіла позна вечарам 20 жніўня ў адным з двароў на вуліцы Мазурава і не абышлася без алкаголю. А потым дайшло да рукапрыкладства — мужчына стаў збіваць жанчыну спачатку рукамі, а затым дастаў складны нож і нанёс ім удары жанчыне ў галаву, шыю, верхнюю частку корпуса, а таксама парэзаў твар. Жанчыну выратавалі жыхары дома, якія выбеглі на крыкі, ля падʼезда якога ўсё адбывалася. 

Мужчына нанёс пацярпелай каля 19 удараў нажом. Пасля таго, што адбылося, жанчыну чакалі працяглае лячэнне і рэабілітацыя, твар пацярпелай цяпер знявечаны шрамамі, распавялі ў пракуратуры. 

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання. 

Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ў якасці маральнай кампенсацыі пацярпелай ён мусіць выплаціць 15 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму

У Польшчы хлопец адседзеў за «чужое» згвалтаванне 18 гадоў. Адсудзіў у дзяржавы 3 мільёны еўра, але на волі пражыў толькі 6 гадоў

Nashaniva.com