Пахаванне Навальнага ўлады вырашылі правесці ў адзін дзень са зваротам Пуціна

Пахаванне Аляксея Навальнага прызначаны на 29 лютага. Яго цела даставілі ў Маскву ўчора і зараз рыхтуюць да пахавання. Цырымонія можа прайсці на Барысаўскіх ці Хаванскіх могілках, піша Mash.

26.02.2024 / 15:42

Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

29 лютага таксама чакаецца зварот Пуціна да Федэральнага сходу.

Барысаўскія могілкі лічацца аднымі з самых старых у Маскве. Участак стандартных памераў каштуе там ад 250 тысяч рублёў (2 700 даляраў). Цяпер там свабодна ўсяго 9 месцаў за мінімум 2,5 мільёна рублёў (27 000 даляраў).

Хаванскія — адны з найбольш буйных, кошт месца там — ад 132 000 рублёў (1400 даляраў).

Менавіта тут бацькі Навальнага хацелі пахаваць сына.

Але там ёсць месцы толькі для роднасных пахаванняў. Дзе ў выніку будуць хаваць — дакладна пакуль невядома.

У сваю чаргу паплечнік Навальнага Іван Жданаў абвергнуў інфармацыю пра пахаванне 29 лютага.

«Уся інфармацыя пра пахаванне 29 лютага і на нейкія «нашыя каналы пра пахаванне» — гэта фэйкі. Як і нейкі канал Юліі Навальнай у ТГ — таксама фэйк», — напісаў паплечнік Аляксея Навальнага Іван Жданаў у сваім тэлеграме-канале.

Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў ВК-3 «Палярны воўк» — нібыта падчас прагулкі яму стала дрэнна.

Чытайце таксама:

За дзень да забойства Навальнага яго дамовіліся абмяняць

Цела Навальнага ўсё ж аддалі маці

Пяскоў: Пуцін не мае дачынення да шантажу маці Навальнага

Nashaniva.com