Пад Рагачовам легкавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам: адзін чалавек загінуў, пяцёра ў бальніцы
Прыкладна ў 7:00 40-гадовы кіроўца «Форда», рухаючыся з боку Рагачова ў напрамку вёскі Шчыбрын, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з рэйсавым аўтобусам МАЗ.
26.02.2024 / 14:41
Фота: гомельская міліцыя
У выніку ДТЗ 36-гадовая жанчына-пасажыр аўтамабіля «Форд» загінула на месцы здарэння. Вадзіцель легкавога аўтамабіля, а таксама 4 пасажыры аўтобуса атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, з якімі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе гомельская міліцыя.
Чытайце таксама:
У Мінску BMW пратараніла пад'езд шматпавярховіка
Паглядзіце, на які рызыкоўны абгон пайшоў 87-гадовы кіроўца пад Заслаўем ВІДЭА