Сярэдні заробак у студзені спікіраваў адразу на 280 рублёў. Але не спяшайцеся засмучацца

Сярэдні заробак «бруднымі» ў студзені склаў 1991 рубель 20 капеек, тады як за снежань ён быў роўны 2271 рублю.

26.02.2024 / 12:25

Такім чынам за мінулы месяц ён упаў на 279,8 рубля. Аднак у снежні заробак заўсёды вышэйшы за папярэднія месяцы і наступны месяц за кошт прыканцыгадовых выплат.

Так у лістападзе ён складаў «бруднымі» 1975,6 рубля, паведамляе Белстат. У параўнанні з кастрычнікам ён вырас на 4 рублі 40 капеек, адпаведна студзеньскі заробак у параўнанні з лістападаўскім вырас амаль на 15,6 рубля.

1991,2 рубля за студзень «бруднымі» — гэта 1712,4 рубля «чыстымі», або $627,6 па сярэднім курсе даляра за студзень «бруднымі» і $539,7 «чыстымі».

 

Ілюстрацыя: Белстат

Nashaniva.com