Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%

публікуем спіс усіх «пераможцаў»

Цэнтрвыбаркам назваў імёны пераможцаў выбараў у Палату прадстаўнікоў. Прынцыповых сенсацый ніякіх не адбылося — зрэшты, і не магло адбыцца.

26.02.2024 / 02:47

«Наша Ніва» давала свой прагноз наконт таго, якія людзі будуць прызначаныя ў Палату прадстаўнікоў. Мы ўгадалі 107 са 110 чалавек. Гэта 97% дакладнасці.

Чытайце. 110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Нашыя прагназісты дапусцілі тры прыкрыя памылкі. Прычым усе ў Магілёўскай вобласці. Менавіта там мясцовыя ўлады традыцыйна заблытваюць сітуацыю, выпускаючы на выбарчы забег прыблізна роўных па статусе прэтэндэнтаў. Гэтыя кандыдаты загадзя ведаюць, хто з іх пераможа, а вось грамадству ўгадаць складаней.

Апроч таго, праз тэхнічную памылку толькі ў Магілёўскай вобласці не апублікавалі спіс давераных асобаў кандыдатаў. А праз гэтыя пералік пасадаў гэтых людзей можна атрымаць падказку наконт сур'ёзнасці кандыдата. 

1) На акрузе №79 у Бабруйску перамогу напісалі начальніцы ўпраўлення персанала «Белшыны» Аксане Прыходзька (1975). Яна сябар ЛДПБ — партыі, якая атрымала найменшая прадстаўніцтва ў парламенце.

Мы меркавалі, што больш шанцаў у Андрэя Чайкі з Бабруйскага гарбарнага завода. Ён таксама збіраў подпісы ў сваю падтрымку, але хаця б вылучаўся ад «Белай Русі», што заўсёды павышае шанцы на перамогу.

2) У Крычаўскай акрузе №83 пераможца — Сяргей Давыдаў (1974). Ён начальнік Крычаўскай дыстанцыі шляху Магілёўскага аддзялення Белчыгункі — пасада не надта прадстаўнічая.

Зрэшты, яго канкурэнт Васіль Новікаў, які ўзначальваў Клімавіцкія электрасеткі, таксама не зусім «дэпутацкую» працу. Хоць электрасеткі — не прысуд. На суседняй акрузе ў парламент трапіў кіраўнік Бабруйскіх электрасетак.

3) На жаль, мы не паверылі ў Ігара Марзалюка (1968). Супраць яго гуляў асноўны аргумент — нікому, апроч спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, не дазвалялася пераабірацца тры разы запар. І якраз на Магілёўшчыне пастаянна здараліся выпадкі, калі пракатвалі кагосьці з цяперашніх дэпутатаў.

Апанент Марзалюка выглядаў даволі салідна — прарэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Рагаўцоў і сабраў подпісы, і вылучаўся ад калектыва, і быў прадстаўніком «Белай Русі». Але ўсё ж яго запісалі ў аўтсайдары гонкі.

Мы нарабілі тлуму яшчэ з адной акругай — Магілёўскай сельскай №88. Тут адназначна і без усялякай інтрыгі пераабіралася дэпутатка Наталля Тарасенка. Раптоўна мы знайшлі на сайце Магілёўскага райвыканкама файл з інфармацыяй пра яе зняцце. Мы пазванілі памочнікам Тарасенкі па каментар, але яны нічога не ведалі пра яе зняцце, нават запэўнілі, што «яна ж узгодненая». Тым не менш файл ёсць файл, мы палічылі яго існаванне важным аргументам! У такім разе безальтэрнатыўнай пераможцай мусіла станавіцца спарынг-партнёрка дэпутаткі. І толькі 25 лютага мы зразумелі, што Тарасенка працягвае ўдзельнічаць у гонцы, а яе зняцце адбывалася ў 2016 годзе і з таго часу вісіць на сайце райвыканкама і індэксуецца пошукавікамі. Натуральна, што Тарасенка і перамагла.

А вось агульны спіс новых дэпутатаў:

Брэсцкая-Заходняя акруга №1 

Валянціна Пух (1969), дырэктарка брэсцкага філіяла «Белпошты»

Брэсцкая-Цэнтральная акруга №2

Вольга Сцепусь (1983), дырэктарка Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту

Брэсцкая-Усходняя акруга №3

Уладзімір Баравенка (1970), ідэолаг з «Брэстаблгаза»

Брэсцкая-Пагранічная акруга №4

Андрэй Крупенькін (1973), намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці 

Баранавіцкая-Заходняя акруга №5

Аляксей Райко (1987), намеснік начальніка Баранавіцкага аддзялення Белчыгункі 

Баранавіцкая-Усходняя акруга №6

Павел Папко (1983), дэпутат

Баранавіцкая сельская акруга №7

Георгій Хлябовіч (1966), галоўны доктар Ляхавіцкай раённай бальніцы 

Белавежская акруга №8

Кацярына Паздзяйкіна (1984), начальніца лабараторыі Маларыцкага кансервавага камбіната

Пружанская акруга №9

Юрый Наркевіч (1964), старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 

Дняпроўска-Бугская акруга №10

Святлана Барташ (1969), дэпутатка

Івацэвіцкая акруга №11

Алег Кузьмін (1972), дырэктар івацэвіцкай школы №3

Кобрынская акруга №12

Паліна Васілюк (1980), начальніца аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама.

Лунінецкая акруга №13

Эдуард Северын (1976), начальнік Брэсцкага аддзялення Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў

Пінская гарадская акруга №14

Аляксандр Амельянюк (1964), дэпутат

Пінская сельская акруга №15

Уладзімір Калесніковіч (1974), дырэктар «Пінскага ПМС» — прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Столінская акруга №16

Аляксандр Вячорка (1974), кіраўнік спраў Столінскага райвыканкама.

Віцебская-Горкаўская акруга №17

Віктар Нікалайкін (1961), дэпутат

Віцебская-Чкалаўская акруга №18

Ірына Астапенка (1976), дырэктарка школы №46 Віцебска

Віцебская-Чыгуначная акруга №19

Руслан Шкодзін (1973), ваенны камісар Віцебскай вобласці 

Віцебская-Кастрычніцкая акруга №20

Юрый Панфілаў (1966), кіраўнік Кастрычніцкага раёна Віцебска

Гарадоцкая акруга №21

Андрэй Балыш (1988), дырэктар Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Акадэміі навук.

Докшыцкая акруга №22

Анатоль Сіўко (1976), дырэктар завода «Ветразь»

Лепельская акруга №23

Віктар Азаронак (1974), намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама

Наваполацкая акруга №24

Дзяніс Карась (1978), дэпутат

Аршанская гарадская акруга №25

Аляксандр Міхно (1968), дырэктар фабрыкі №2 Аршанскага льнокамбіната

Аршанская-Дняпроўская акруга №26

Глеб Гулянкоў (1970), старшыня Балбасаўскага пасялковага выканкама.

Полацкая гарадская акруга №27

Святлана Адзінцова (1964), дэпутатка

Полацкая сельская акруга №28

Аляксандр Стома (1965), галоўны доктар Полацкай гарадской бальніцы.

Пастаўская акруга №29

Ігар Сергеенка (1963), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта

Талачынская акруга №30

Уладзімір Бабічаў (1990), першы сакратар віцебскага абласнога БРСМ

Гомельская-Юбілейная акруга №31

Віталь Уткін (1965), дэпутат

Гомельская-Сельмашаўская акруга №32

Аляксандр Канапацкі (1988), намеснік дырэктара па ідэалогіі «Гомсельмаша»

Гомельская-Цэнтральная акруга №33

Уладзімір Гаўрыловіч (1967), кіраўнік Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў

Гомельская-Савецкая акруга №34

Ірына Даўгала (1967), дэпутатка

Гомельская-Прамысловая акруга №35

Анжаліна Сырамятнікава (1970), намесніца дырэктара па ідэалогіі Гомельскага домабудаўнічага камбіната 

Гомельская-Навабеліцкая акруга №36

Сяргей Казачок (1973), кіраўнік Навабеліцкага раёна Гомеля.

Гомельская сельская акруга №37

Юлія Волкава (1986), выкладчыца Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога.

Буда-Кашалёўская акруга №38

Руслан Вегера (1980), намеснік дырэктара «Гомельэнерга»

Жыткавіцкая акруга №39

Святлана Сянько (1981), намесніца старшыні Петрыкаўскага райвыканкама 

Жлобінская акруга №40

Аляксандр Малабіцкі (1977), начальнік аддзела інфармацыі Беларускага металургічнага завода.

Калінкавіцкая акруга №41

Мікалай Маратаеў (1965), намеснік старшыні Гомельскага абласнога суда

Мазырская акруга №42

Аксана Кавалькова (1969), дырэктарка школы №16 Мазыра

Палеская акруга №43

Ала Навуменка (1969), старшыня Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў

Рэчыцкая акруга №44

Алег Цылько (1971), намеснік дырэктара па ідэалогіі «Гомельаблаўтатранс» 

Рагачоўская акруга №45

Мікалай Кудзяньчук (1969), начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама 

Светлагорская акруга №46

Алена Лапцева (1972), дырэктарка Светлагорскага спажывецкага таварыства 

Хойніцкая акруга №47

Жанна Чарняўская (1971), дэпутатка

Ваўкавыская акруга №48

Віктар Пляскач (1969), дырэктар Ваўкавыскага спажывецкага таварыства

Гродзенская-Занёманская акруга №49

Міхаіл Аксянюк (1975), начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта

Гродзенская-Кастрычніцкая акруга №50

Алена Патапава (1978), дэпутатка

Гродзенская-Ленінская акруга №51

Андрэй Анісімаў (1977), дырэктар гродзенскага філіяла «Белпошты»

Гродзенская-Паўночная акруга №52

Алег Раманаў (1975), кіраўнік «Белай Русі»

Гродзенская-Пагранічная акруга №53

Антон Кулісевіч (1967), старшыня Бераставіцкага райвыканкама

Іўеўская акруга №54

Віталь Ракавец (1976), дырэктар Іўескага лясгаса

Лідская акруга №55

Кацярына Серафіновіч (1965), намесніца дырэктара дзяржаўнай «ЛідаМедыяКампаніі»

Нёманская акруга №56

Міхаіл Орда (1966), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў

Замкавая акруга №57

Аляксандр Сангін (1969), дэпутат

Слонімская акруга №58

Валянцін Семяняка (1963), дэпутат

Смаргонская акруга №59

Ігар Шалудзін (1968), старшыня Астравецкага райвыканкама

Шчучынская акруга №60

Надзея Хальцова (1978), дырэктарка мастоўскай гімназіі №1

Бярэзінская акруга №61

Юрый Корсік (1972), дырэктар Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа

Барысаўская гарадская акруга №62

Аляксандр Шыпула (1972), дэпутат

Барысаўская сельская акруга №63

Руслан Касыгін (1968), намеснік па ідэалогіі завода «Аўтагідраўзмацняльнік». Гэта той самы Касыгін, які ў 2020—2023-м узначальваў ГРУ Мінабароны.

Жодзінская акруга №64

Юрый Марэцкі (1972), ваенны камісар Смалявіцкага раёна і Жодзіна

Пухавіцкая акруга №65

Алена Пархімчык (1968), галоўны доктар Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Капыльская акруга №66

Андрэй Ліс (1976), начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці

Слуцкая акруга №67

Наталля Аўсяннікава (1971), старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў

Салігорская гарадская акруга №68

Алена Хаміцэвіч (1967), дырэктарка Салігорскага дзяржаўнага каледжа

Салігорская сельская акруга №69

Аксана Ільковіч (1975), дырэктарка Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна

Стаўбцоўская акруга №70

Алена Клішэвіч (1971), начальніца ўпраўлення Нясвіжскага райвыканкама па спорце і турызме

Дзяржынская акруга №71

Ірына Касцевіч (1967), міністарка працы і сацыяльнай абароны

Маладзечанская гарадская акруга №72

Дзяніс Ушацкі (1977), начальнік маладзечанскага аддзела МНС

Маладзечанская сельская акруга №73

Іван Маркевіч (1966), намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Вілейская акруга №74

Святлана Сакалоўская (1970), першая намесніца старшыні Дзяржкантролю Мінскай вобласці

Лагойская акруга №75

Таццяна Лаўрыновіч (1982), старшыня Лагойскага сельвыканкама

Сеніцкая акруга №76

Анатоль Булаўка (1969), начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Ваенна-паветраных сілаў

Мінская сельская акруга №77

Алена Хіля (1975), дырэктарка Бараўлянскай сярэдняй школы №2

Бабруйская-Ленінская акруга №78

Аксана Жук (1978), намесніца старшыні Бабруйскага гарвыканкама

Бабруйская-Першамайская акруга №79

Аксана Прыходзька (1975), начальніца ўпраўлення персанала «Белшыны»

Бабруйская сельская акруга №80

Антон Каранкевіч (1983), дырэктар бабруйскага філіяла «Магілёўэнерга»

Быхаўская акруга №81

Аляксандра Міхеенка (1971), старшыня Касцюковіцкага райвыканкама

Горацкая акруга №82

Уладзімір Паўлоўскі (1994), намеснік па ідэалогіі дырэктара Магілёўскага мясакамбіната

Крычаўская акруга №83

Сяргей Давыдаў (1974), начальнік Крычаўскай дыстанцыі шляху Магілёўскага аддзялення Белчыгункі

Магілёўская-Ленінская акруга №84

Ігар Марзалюк (1968), дэпутат

Магілёўская-Цэнтральная акруга №85

Наталля Куляшова (1976), першая намесніца начальніка Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці

Магілёўская-Кастрычніцкая акруга №86

Галіна Бяляева (1978), намесніца па выхаваўчай працы дырэктара школы №34 Магілёва

Магілёўская-Прамысловая акруга №87

Уладзімір Падабед (1975), старшыня прафсаюзнага камітэта «Магілёўхімвалакно». Квота Камуністычнай партыі. 

Магілёўская сельская акруга №88

Наталля Тарасенка (1970), дэпутатка.

Асіповіцкая акруга №89

Алег Дзячэнка (1971), рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Шклоўская акруга №90

Валерый Малашка (1966), намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Паўночная акруга №91

Дзмітрый Шаўцоў (1973), генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа

Машынабудаўнічая акруга №92

Генадзь Ляпешка (1965), начальнік Вайсковай акадэміі

Васняцоўская акруга №93

Сяргей Рачкоў (1960), старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі

Купалаўская акруга №94

Ігар Пашкоў (1969), начальнік штаба Міністэрства ўнутраных спраў

Свіслацкая акруга №95

Аляксандр Шпакоўскі (1984), дарадца-пасланнік Міністэрства замежных спраў

Кастрычніцкая акруга №96

Сяргей Клішэвіч (1990), дэпутат

Чкалаўская акруга №97

Вячаслаў Даніловіч (1973), рэктар Акадэміі кіравання

Дзяржынская акруга №98

Настасся Мірончык-Іванова (1989), лёгкаатлетка

Ясенінская акруга №99

Руслан Чарнецкі (1981), артыст Тэатра імя Горкага 

Паўднёвазаходняя акруга №100

Аляксандр Барсукоў (1965), памочнік Лукашэнкі па Мінску

Заходняя акруга №101

Марына Лянчэўская (1971), дэпутатка

Каменнагорская акруга №102

Міхаіл Мірончык (1966), дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі

Кальварыйская акруга №103

Васіль Панасюк (1966), дэпутат

Лынькоўская акруга №104

Анжаліка Курчак (1969), прэс-сакратарка Генеральнай пракуратуры

Старавіленская акруга №105

Вадзім Іпатаў (1964), дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў 

Коласаўская акруга №106

Мікалай Бузін (1971), памочнік старшыні Палаты прадстаўнікоў

Усходняя акруга №107

Наталля Дзяргач (1964), галоўная доктарка 34-й паліклінікі

Першамайская акруга №108

Алег Гайдукевіч (1977), дэпутат

Уручанская акруга №109

Іван Гардзейчык (1957), дэпутат

Партызанская акруга №110

Вадзім Гігін (1977), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі.

Nashaniva.com