Прапагандыст Прыдыбайла прызнаўся, што баіцца сыходу Пуціна і Лукашэнкі

Супрацоўніка Russia Today запрасілі ў студыю «Клуба рэдактараў», дзе той падзяліўся страхамі наконт уласнай будучыні.

25.02.2024 / 19:34

Скрын відэа БТ

«Шчыра прызнаюся, што ў мяне ёсць унутраны такі страх, што сапраўды і Уладзімір Пуцін, і Аляксандр Лукашэнка, усе мы смяротныя, усе мы не вечныя. А што далей?» — сказаў Канстанцін Прыдыбайла.

Далей прапагандыст развіў тэму, расказаўшы пра важнасць мясцова-парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у дзвюх краінах і зрабіўшы выснову, што «ў нас ёсць дзесяць гадоў і другога шансу пражыць гэта жыццё не будзе». Пад «намі», падобна, Прыдыбайла меў на ўвазе сваіх калег ад прапаганды. 

У канцы Прыдыбайла расказаў пра свае дзіцячыя ўражанні ад пераезду ў Беларусь, дзе шмат чаго захавалі ад СССР, і заявіў, што хоча жыць у міры і спакоі, раскрытыкаваўшы палітычных апанентаў Лукашэнкі. 

Чытайце таксама:

Фэйкамёт Прыдыбайла страляе халастымі — рэпосціць «голую вечарынку ў штабе БНФ»

У Бондаравай з'явіўся нечаканы вораг — прапагандыст Прыдыбайла

Ад дзяржаўных беларуска-расійскіх медыя плюецца нават Прыдыбайла

Nashaniva.com