«Я быў ватнікам». Новы ТОК з Сяргеем Пятрухіным
Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую калонію, у якой найгоршая рэпутацыя і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання зняволеных. Пятрухіну пашанцавала больш: яго адправілі ў Віцебск, у калонію «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсоўцы.
25.02.2024 / 13:04
У вялікай гутарцы ТОК Сяргей Пятрухін распавядае пра вядомых сядзельцаў гэтай калоніі, у тым ліку экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына і экс-суддзю і карупцыянера Магамеда Умарава, палітвязняў Максіма Знака і Максіма Вінярскага. Згадвае ўскрыццё вен і адпраўку ў карцар, дзе страціў адразу 10 кілаграмаў. Кажа пра сваё бунтарства, якое прывяло да здзелкі з начальствам калоніі. Але Пятрухін не заўжды быў у апазіцыі. Ён тлумачыць, чаму ў 1994-м галасаваў за Лукашэнку, называе сябе ранейшага звычайным ватнікам і апісвае складаныя адносіны з сям’ёй, якая не падзяляе ягоныя погляды.
00:00 — вырвана з кантэксту
00:36 — пра страх і панічную атаку
04:50 — самае страшнае — аператыўнікі і следчыя
06:31 — як змянілася Беларусь за год
07:16 — пра паход у лазню са следчым
10:44 — якія настроі ў Беларусі
11:53 — ці перагарнулі ў Беларусі старонку
15:39 — ці падтрымліваюць Лукашэнку на «Брэсцкім піве»
18:35 — як назалялі сілавікі ў Беларусі
20:45 — пра следчага Сташэвіча
21:28 — чаму галасаваў за Лукашэнку
24:35 — як сын прывёў да беларушчыны
26:23 — як сварыўся з суддзёй
27:43 — маці казала: «Дзе твой здраднік Кабанаў?»
29:46 — чым адметная калонія «Віцьба»
31:24 — як сядзіць суддзя Умараў, якому далі 14 гадоў
33:47 — як ставяцца ў калоніі да Уцюрына, экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі
35:39 — пра мытніка Цыбу і падставу
38:31 — «За палітыку размаўлялі толькі з «жоўтымі»
41:18 — колькі вязняў напісалі прашэнні аб памілаванні
42:57 — як Базанаў, старшыня БФФ, цягаў за грудзі
44:52 — «Так, я клоўн. І што?»
45:59 — як вёў свята для МУС
47:09 — чаму называў сябе памочнікам Лукашэнкі
49:24 — як хацелі навесіць «нізкі статус»
54:19 — пра карцар і эфіры Пятрухіна для зоны
57:58 — пра медыкаў у зняволенні
58:47 — як бунтаваў, а пасля дамовіўся
1:05:18 — за час карцару скінуў дзесяць кілаграм
1:06:34 — хто «стучаў» у калоніі
1:10:14 — пра палітвязня Максіма Вінярскага
1:11:17 — як трымаецца Максім Знак
1:11:59 — расіяне ў Брэсце
1:15:24 — пра Машэнскага
1:16:24 — ці паважалі ў Брэсце мэра Рагачука
1:18:30 — «Пінчукі ваты не катаюць»
1:21:47 — пра знаёмства з Ціханоўскім
1:25:17 — Сяргей ці Святлана Ціханоўская?
1:26:46 — «КР — гэта трэшак»
1:29:47 — як вызваліць палітвязняў
1:31:46 — апазіцыя адарвалася?
1:35:12 — БЛІЦ: хлеб ці відовішча, Брэст ці Берасце, галоўны блогер Беларусі
1:40:03 — жонка памяняла прозвішча сабе і сыну
1:41:48 — «Я хачу быць санітарам»