Ацяпленне зараз у Беларусі будуць уключаць хутчэй
Урад змяніў умовы, пры якіх будуць уключаць ацяпленне ў пачатку ацяпляльнага сезона. Адпаведны дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.
24.02.2024 / 14:27
Раней у дзіцячых садках, школах і іншых сацыяльных установах, а таксама гатэлях батарэі ўключалі пры сярэднясутачнай тэмпературы плюс 10°C на працягу пяці дзён. Згодна з новай пастановай, ацяпленне з'явіцца пры такой жа тэмпературы на працягу трох сутак.
Тое ж тычыцца і кватэр. Раней былі патрабаванні ніжэй за 8°C на працягу пяці сутак. Зараз будуць уключаць праз тры дні.
У грамадскіх і адміністрацыйных будынках застаецца правіла падключэння пасля ўзгаднення з энергазабеспячальнай арганізацыяй пасля ўключэння ацяплення ў жылых дамах.