Да мэра турэцкага горада проста падчас службовай нарады прыйшло кацяня ВІДЭА

У турэцкім горадзе Бейкоз мясцовы мэр Мурат Айдын праводзіў нараду па пытанні правядзення святочных мерапрыемстваў. І акурат падчас яго правядзення да яго прыйшло палашчыцца кацяня. 

23.02.2024 / 20:34

Кацяня завуць Бэла, і яно жыве пры мясцовым муніцыпалітэце. Праганяць жывёліну чыноўнік не стаў.

Ён жартам адзначыў, што гэта быў «першы і апошні досвед удзелу Бэлы ў каардынацыйнай нарадзе».

Чытайце таксама:

У Беларусі можна купіць кацянят за 3200 рублёў

Экзатычныя канкурэнты коцікаў. Якіх незвычайных хатніх гадаванцаў можна сустрэць у беларускай правінцыі

У тыктоку захапляюцца мінчуком, які едзе ў метро з трусікам. Але не ўсё так адназначна

Nashaniva.com