Хлопец з Дзятлава згубіў на біржы 30 тысяч рублёў, але зусім не засмуціўся
Чым ён гэта аргументаваў?
23.02.2024 / 16:21
Фота: 102.Нёман
21 лютага ў Дзятлаўскі РАУС звярнуўся 28-гадовы мясцовы жыхар. Ён расказаў, што ён стаў ахвярай інтэрнэт-махлярства. У канцы студзеня ён знайшоў біржу Ciraxess.com і стаў уносіць на платформу свае грошы, у выніку ўклаўшы туды 30 541 рубель, паведамляе абласная міліцыя.
Шляхам таргоў на гэтай пляцоўцы хлопец змог зарабіць нібыта каля 30.000 даляраў. А калі надышоў час выводзіць частку грошай, нічога ў яго не атрымалася. Наконт махлярства ён звярнуўся ў міліцыю. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры».
Малады чалавек кажа, што не надта засмуціўся з-за страты такой саліднай сумы. Ён кажа, што зарабіў на іншых біржах больш грошай, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
Чытайце таксама:
Бухгалтарка з Гомеля падрабляла даведкі, што здае кроў. Яе падвяла сквапнасць
Дырэктар ліцэя ў Польшчы прайграў грошы навучэнцаў і зʼехаў у Беларусь. Але вытрымаў толькі 10 дзён
Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234