Bild: Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейцы фанабэрыста паспрабавалі атакаваць у лоб на захад — і безвынікова
«Яшчэ адзін чорны дзень для расійскага войска», піша аналітык Юліян Ропке.
23.02.2024 / 11:46
Карта Bild
УСУ трымаюць абарону ў вёсках на захад ад Аўдзееўкі. Пасля ўзяцця Аўдзееўкі расейскія камандзіры «ап'яненыя перамогай» і імкнуцца наступаць далей на захад, каб дайсці да адміністрацыйных межаў Данецкай вобласці, піша аналітык Bild Юліян Ропке.
Пакуль што наступ безвыніковы. У якасці прыкладу Рэпке прыводзіць нядаўні правальны штурм вёскі Ластаўчына за 2 км на захад ад Аўдзееўкі. На думку аналітыка Bild, адбіццё гэтага нападу сведчыць аб тым, што Украіне ўдалося стварыць новую лінію абарону пад Аўдзееўкай.
«Яшчэ адзін чорны дзень для расійскага войска, бо іх камандзіры з чыстай фанабэрыі паспрабавалі атакаваць у лоб, вырашыўшы, што ўкраінцаў там няма. [Ластаўчына] — гэта першы пункт ўкраінскай абароны нараўне са Стэпавым і Паўночным (Северным).
Там расіяне таксама хочуць атакаваць пасля ўзяцця Аўдзееўкі. Але ім гэта не ўдаецца», — распавёў Ропке.