Зяленскі дазволіў замежнікам служыць у Нацгвардыі Украіны
Асобы без грамадзянства таксама могуць атрымаць такую магчымасць пасля праверкі МУС, гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Украіны
22.02.2024 / 16:02
Нацгвардыя Украіны. Фота: Wikimedia Commons
Замежнікі змогуць служыць у Нацгвардыі Украіны. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Замежнікі, якія на законных падставах знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, раней не судзімыя і адказваюць патрабаванням праходжання вайсковай службы, вызначаным законам Украіны «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», могуць быць прынятыя ў добраахвотным парадку (паводле кантракту) на вайсковую службу ў Нацыянальную гвардыю Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.
Згодна з палажэннямі ўказа, замежныя грамадзяне змогуць заключыць кантракт у складзе шараговага, сяржанцкага і старшынскага саставаў. У дакуменце таксама гаворыцца пра магчымасць службы для асоб без грамадзянства пасля правядзення праверкі. Указ Зяленскага ўступіў у сілу з дня яго апублікавання.
Нацгвардыя ўваходзіць у сістэму Міністэрства ўнутраных спраў і ўзаемадзейнічае з Узброеным сіламі Украіны. Пасля пачатку вайны яе колькасць складала 90 тысяч чалавек. У ліпені 2023 года Нацгвардыю ўзначаліў генерал Аляксандр Піўненка.
Чытайце таксама:
Столтэнберг: Смерць Навальнага — падстава павялічыць дапамогу Кіеву
Украіна ўдарыла з «хаймарса» па следчай групе, якая разбіралася з ахвярамі папярэдняга ўдару
У вайне пераможа той, у каго будзе больш снарадаў. Ці можа гэта быць Украіна?