Арыштаваны беларускі нафтавы магнат і саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў

Летась стотысячным заробкам топ-менеджара гэтай сеткі абураўся Аляксандр Лукашэнка.

22.02.2024 / 16:41

Па інфармацыі «Нашай Нівы», на мінулым тыдні ў СІЗА апынулася адна з цэнтральных фігур беларускага бізнэсу. Затрыманы Васіль Варфаламееў, саўладальнік «Гіпа», «Белмаркета», «Эліз» і іншых кампаній. Сэнс выстаўленых яму прэтэнзій пакуль невядомы. 

Васіль Варфаламееў

У пачатку 2023 года Аляксандр Лукашэнка на ўсю краіну абураўся анамальна высокім заробкам кіраўніцтва сеткі «Гіпа».

Па словах кіраўніка Дзяржкантролю Васіля Герасімава, генеральны дырэктар «Гіпа», які знаходзіцца за мяжой, — у сярэднім зарабляў 258 тысяч рублёў на месяц. Гэта каля $100 тысяч.

@nashaniva Арыштаваны беларускі нафтавы магнат і саўладальнік «Гіпа». Выглядае, што менавіта яго заробкам памерам $100 тысяч летась абураўся Аляксандр Лукашэнка #беларусь #гиппо #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси #магазиныминск ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Сетка «Гіпа» — 29 крамаў па ўсёй Беларусі, 23 з якіх сканцэнтраваны ў Мінску і яго ваколіцах.

Чытайце таксама:

ДзяржСМІ апублікавалі памер заробкаў кіраўнікоў прыватных гандлёвых сетак і іх работнікаў

Лукашэнка зноў пагражае ўласнікам гандлёвых сетак. Прычынай стала легальная схема аптымізацыі падаткаў у «Гіпа» 

Васіль Варфаламееў у розныя гады ўваходзіў у топ-20 самых уплывовых беларускіх бізнэсменаў у рэйтынгах, якія складалі эканамічныя журналісты.

Гэта сапраўды багаты чалавек, які зрабіў капітал на гандлі нафтапрадуктамі, а потым пачаў укладвацца ў рытэйл і вытворчасць. Самы знакаміты, але наўрад ці самы прыбытковы бізнес Варфаламеева — сетка крамаў «Гіпа». 

«Гіпа» ў гандлёвым цэнтры «Галерэя»

Развязаная Пуціным і Лукашэнкам вайна таксама пахавала амбіцыйны праект па аднаўленні рачного судаходства паміж Беларуссю і Украінай, які збольшага фінансаваўся з грошай Варфаламеева. Планавалася, што Дняпро паглыбяць, у Ніжніх Жарах узнікне порт з пракладзенай да яго чыгункай, адкуль тавары будуць плыць да ўкраінскіх партоў, а адтуль у Чорнае мора.

Ці на свабодзе іншы саўладальнік «Гіпа» — Алег Бараноўскі, а таксама іншыя менеджары, невядома. 

Чытайце таксама:

Пагром у сетцы «Суседзі»: КДК затрымаў амаль усё кіраўніцтва

«Кампанію мы выразаем»: затрыманы ўласнік крамаў «Грын» і ГЦ «Скала» Генадзь Кірэйкаў

Nashaniva.com