За 2023 год МАРГ аштрафавала суб'екты гандлю на 800 тысяч рублёў

Летась па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 400 суб'ектаў.

22.02.2024 / 15:26

Сума штрафаў перавысіла 800 тысяч рублёў, у прэс-цэнтры Дома прэсы распавёў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Іван Вежнавец, піша Office Life.

Іван Вежнавец адзначыў, што ведамства не бачыць якіх-небудзь глабальных перадумоў да змены сістэмы цэнавага рэгулявання. Не ідзе цяпер размова і пра яе нейкую кардынальную перабудову. Пры гэтым ён не выключыў, што ў 2024 годзе магчымыя «пэўныя кропкавыя карэкціроўкі».

Ён таксама падкрэсліў, што ў 2022 годзе, калі сістэму рэгулявання цэн толькі запускалі, усяго за месяц у МАРГ паступіла звыш 9 тысяч зваротаў. Зараз жа, па ягоных слоў, «такога шквалу пытанняў ужо няма». Іван Вежнавец патлумачыў гэта тым, што бізнэс разумее, як працаваць у новых умовах.

Рэгуляванне цэн у Беларусі запрацавала восенню 2022-га пастановай Саўміна № 713. Дакумент увёў дзяржрэгуляванне цэн на спажывецкія тавары, якія імпартуюцца і рэалізуюцца на рынку краіны. У канцы 2023 года пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі ўрад унёс чарговыя папраўкі ў пастанову № 713 і абвясціў аб увядзенні з 2024 года паведамляльнага парадку ўстанаўлення цэн на новыя тавары.

Чытайце таксама:

Колькі мяса павінна быць у каўбасе — тлумачыць Дзяржстандарт

Названа доля беларускіх тавараў у крамах

«Ну, і што?» Міністра гандлю загналі ў тупік «неканструктыўным» пытаннем пра дзяржрэгуляванне цэн

Nashaniva.com