Экс-зорцы «Барселоны» далі чатыры з паловай гады рэальнай турмы за згвалтаванне

Дані Алвесу некалькі разоў адмаўлялі ў часовым вызваленні пад заклад.

22.02.2024 / 12:34

Фота: Jam media / Getty Images

Былога абаронцу каталонскай «Барселоны» Дані Алвеса прысудзілі да 4,5 года турмы паводле справы аб згвалтаванні, паведамляе BBC у сацыяльнай сетцы X (раней Twitter).

У студзені Дані Алвесу выставілі абвінавачанні ў згвалтаванні 23-гадовай дзяўчыны ў начным клубе «Сатон» у Барселоне. 20 студзеня экс-футбаліст быў узяты пад варту. Пазней Алвесу некалькі разоў адмаўлялі ў часовым вызваленні пад заклад.

Бразільскі абаронца добра вядомы сваімі выступамі за «Барселону». У складзе «сіне-гранатавых» Алвес шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Іспаніі, перамагаў у Лізе чэмпіёнаў, выйграваў Кубак і Суперкубак краіны. Са зборнай Бразіліі абаронца па два разы выйграваў Кубак Амерыкі і Кубак Канфедэрацыі — усяго ў яго было 43 тытулы.

У жніўні яго абагнаў па тытулах Ліянель Месі, выйграўшы са сваім новым клубам — «Інтэр Маямі» — Кубак амерыканскай лігі.

Чытайце таксама:

Футбаліст падаў пазоў на €1,25 мільёна з жанчын, якія абвінавацілі яго ў згвалтаванні

Беларускі галкіпер перайшоў у клуб з Польшчы

Беларускія пляжныя футбалісты выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіяната свету

Nashaniva.com