Байдэн назваў Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам»

Таксама прэзідэнт ЗША раскрытыкаваў словы Дональда Трампа, які параўнаў свае юрыдычныя праблемы са смерцю Аляксея Навальнага.

22.02.2024 / 09:09

Contributor / Getty Images

Прэзідэнт Джо Байдэн назваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна «звар'яцелым сукіным сынам» на мерапрыемстве па зборы сродкаў у сераду ў Сан-Францыска, піша CNN.

«У нас звар'яцелы гэты сукін сын, гэты хлопец, Пуцін. І мы заўсёды павінны турбавацца пра ядзерны канфлікт. Але экзістэнцыяльнай пагрозай чалавецтву з'яўляецца клімат», — сказаў Байдэн прысутным.

Прэзідэнт ЗША таксама раскрытыкаваў каментары Дональда Трампа, які параўнаў свае юрыдычныя праблемы са смерцю Аляксея Навальнага. Байдэн перафразаваў каментары свайго папярэдніка, а затым сказаў аўдыторыі, што «калі б я стаяў тут 10-15 гадоў таму і казаў усё гэта, вы б усе падумалі, што я павінен быць заключаны ў турму».

«Ён параўноўвае сябе з Навальным і кажа, што праз тое, што наша краіна нібыта стала камуністычнай, нібы яго пераследвалі гэтак жа, як пераследвалі Навальнага. Адкуль, чорт пабяры, гэта бярэцца», — сказаў Байдэн, па словах журналістаў, прысутных у зале.

У адрозненне ад Байдэна і іншых заходніх лідараў, Трамп дагэтуль не асудзіў Расію ці Пуціна за смерць Навальнага.

Трамп на перадвыбарным мерапрыемстве распавёў, як пагражаў саюзнікам «заахвоціць Расію» да агрэсіі супраць іх, каб прымусіць іх павялічыць унёскі ў калектыўную бяспеку NATO.

Чытайце таксама:

Белы дом 23 лютага накладзе на Расію новыя санкцыі за смерць Навальнага

Скаргу маці Навальнага на нявыдачу цела сына разгледзяць толькі праз два тыдні

Стваральнік «Навічка»: Калі версія атручвання правільная, цела Навальнага наўрад ці аддадуць маці

Nashaniva.com