Сямейнай пары далі «хатнюю хімію» за ўдзел у акцыі пратэсту. Яны ўнеслі заклад

Суд Савецкага раёна Мінска 18 студзеня вынес прысуд Віталю і Аксане Каражанам, абвінаваціўшы іх па «народным» (342 артыкуле) за ўдзел у акцыі пратэсту восенню 2020 года. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.

21.02.2024 / 10:46

Пасля затрымання на трое сутак іх вызвалілі да суду пад заклад, прычым Аксана Каражан унесла 5 500 рублёў, а Віталь — 11 100 рублёў, піша «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання палітзняволеныя Віталь і Аксана, «беручы ўдзел у мерапрыемстве, знаходзіліся сярод групы асоб на праспекце Пераможцаў і вуліцы Леніна, выходзілі на праезную частку дарог у Мінску, у выніку чаго блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту, якое выявілася ў яго спыненні. Беручы ўдзел у масавым мерапрыемстве, лозунгі не выкрыквалі».

16 лютага Аксана і Віталь былі ўнесеныя ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд прызначыў абодвум пакаранне па два з паловай гады хатняй хіміі.

Чытайце таксама:

«Спытайце ў іх, нарэшце, што яны хочуць за нашых людзей!» Гарбунова заклікала міжнародную супольнасць накіраваць экспертаў у калоніі

У Брэсце айцішніка судзілі за данат палку Каліноўскага, зроблены з беларускай карткі

«Кожную ноч я кажу: «Сына, дабранач». Як беларусы перажываюць затрыманні сваіх блізкіх

Nashaniva.com