Праз год уся вадаправодная вада ў Мінску мае ўжо быць з-пад зямлі

У канцы бягучага — пачатку наступнага года ўся вадаправодная вада ў Мінску будзе ўжо здабывацца з падземных крыніц. Пра гэта расказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на нарадзе па пытанні рэалізацыі праекта па пераводзе заходняй часткі сталіцы на артэзіянскае водазабеспячэнне, паведамляюць «Мінск-Навіны».

20.02.2024 / 21:24

Сустрэча з заказчыкамі, падрадчыкамі і праекціроўшчыкамі прайшла на адным з участкаў правядзення работ.

Кухараў звярнуў увагу падрадчыкаў на тое, што на ворных землях, задзейнічаных у рэалізацыі праекта, усе асноўныя работы неабходна выканаць не пазней за сакавік і назваў перавод сталіцы на водазабеспячэнне з падземных крыніц «самым глабальны праектам на бягучы год у Мінску».

«Можна з упэўненасцю сказаць, што ў першым паўгоддзі бягучага года будаўніча-мантажныя работы будуць завершаныя, пасля чаго пачнецца пусканаладка абсталявання для прывядзення яго да патрабаваных параметраў. Плануем, што ў канцы бягучага — пачатку наступнага года ўся вадаправодная вада ў Мінску будзе з падземных крыніц», — паабяцаў старшыня Мінгарвыканкама.

Кухараў дадаў, што аб'ём работ будзе вялікі — трэба наладзіць падачу ў Мінск дадаткова 130 тысяч кубаметраў вады ў суткі. Таму перавод сталіцы на артэзіянскае водазабеспячэнне пройдзе ў некалькі этапаў.

Чытайце таксама:

Трэцяй лініяй мінскага метро карыстаецца менш за 2% пасажыраў

У Мінску з'явіцца адзіны інтэрнэт-партал сацыяльных паслуг

Пры будаўніцтве метро пашкодзілі трубу, без вады застаўся мінскі квартал

Nashaniva.com