Расійскі журналіст апублікаваў спіс кніг, у якіх «прапагандуецца ЛГБТ». Ёсць нават Дастаеўскі і філосаф Платон
Расійскі журналіст Аляксандр Плюшчаў апублікаваў спіс кніг, які ў маркетплэйсе «Мегамаркет» запатрабавалі прыбраць з сайта праз «прапаганду ЛГБТ». Туды патрапілі такія аўтары, як Фёдар Дастаеўскі, Платон, Джавані Бакача, Вірджынія Вульф, Стэфан Цвейг, Марсэль Пруст, Стывен Кінг, Донна Тарт і іншыя, паведамляе тэлеканал «Дождь».
20.02.2024 / 19:24
Якія канкрэтна прэтэнзіі ўзніклі да кожнай з як мінімум 143 пазіцый — у спісе не канкрэтызуецца.
Чытайце таксама:
МУС правярае Шамана на ЛГБТ-прапаганду і абразу пачуццяў вернікаў
Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»
З расійскіх музычных анлайн-платформаў выдалілі «Голубую луну»