Бярозаўскім мясакансервавым камбінатам цяпер кіруе Піва

20 лютага генеральным дырэктарам ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» прызначылі Святаслава Піва, паведаміла мясцовае выданне Bereza.by.

20.02.2024 / 18:50

41-гадовы выхадзец з вёскі Глінка на Століншчыне Святаслаў Піва вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце тэхналогій і кіравання па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцяў», пасля працаваў на Глыбоцкім малочнакансервавым камбінаце і на СААТ «Белавежскія сыры».

З малочных на мясныя прадукты Піва пераключыўся ў 2018 годзе, калі стаў спачатку намеснікам начальніка, а затым і начальнікам мясакамбіната ААТ «Белавежскі», пасля працаваў намеснікам генеральнага дырэктара канцэрна «Брэстмясамалпрам».

З 2023-га Святаслаў Піва стаў першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат», а цяпер і ўзначаліў гэта прадпрыемства. 

Ранейшага гендырэктара Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзіміра Жуковіча арыштавалі за хабар.

Чытайце таксама:

«Мы дойдзем да канца. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ крымінальныя справы» — намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання кіраўніка Бярозаўскага мясакансервавага камбіната

Затрыманы кіраўнік Бярозаўскага мясакансервавага камбіната. Але не ў рамках «малочнай справы»

Nashaniva.com