Твітар часова прыпыніў дзеянне акаўнта Юліі Навальнай, але неўзабаве аднавіў
«Дзеянне ўліковага запісу прыпынена. X прыпыняе дзеянне ўліковых запісаў, якія парушаюць правілы X», — гаварылася на старонцы Навальнай.
20.02.2024 / 15:50
Раней карыстальнікі сацсеткі X выявілі, што акаўнт Навальнай (які быў створаны ўчора) трапіў пад ценявы бан. Праз гэта твіты Навальнай можна было ўбачыць па прамых спасылках, але ў каментарах або цытатах яе паведамленні не адлюстроўваліся.
Але выглядае, что гэтае блакаванне было вынікам дзеяння нейкіх аўтаматычных алгарытмаў, бо недзе праз 45 хвілін пасля яго акаўнт Навальнай быў адноўлены.
На старонку Юліі Навальнай за суткі падпісаліся больш за 90 тысяч чалавек, піша «Медуза».
Юлія Навальная завяла свой акаўнт 19 лютага і апублікавала там свой відэазварот, у якім паабяцала працягнуць справу мужа.
Сацсетка Х — былы твітар — належыць амерыканскаму бізнэсмену Ілану Маску.
Чытайце таксама:
«А хто ён такі?» — рэакцыя ботаў на навіны пра смерць Навальнага
Алексіевіч: Новы Гітлер з новымі тэхналогіямі страшнейшы за тое, што мы ведаем з гісторыі