У мясцовыя саветы балатуецца 21 расіянін
Сёння ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах.
20.02.2024 / 15:38
Фота: БелТА
У мясцовыя саветы ў Беларусі балатуецца 21 расіянін. Пра гэта паведаміў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.
Датэрміновае галасаванне праходзіць з аўторка па суботу. Прычым прагаласаваць зараз можна з 12:00 да 19:00. У мінулы раз на выбарах у Палату прадстаўнікоў «прагаласавалі датэрмінова» 35 працэнтаў.
Гэтым разам праводзіцца Адзіны дзень галасавання. 25 лютага будуць «выбіраць» і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, і дэпутатаў мясцовых саветаў.
Чытайце таксама:
Як фальсіфікуюцца выбары ў Беларусі. Сем этапаў падману
Сёння стартуе датэрміновае галасаванне — адзін з элементаў фальсіфікацый
Гульня ў імітацыю. БелТА апублікавала фота з выбарчага ўчастку, заблюрыўшы твары кандыдатаў