Хрыста Грозеў будзе расследаваць гібель Навальнага
Пасля атручвання Навальнага ў жніўні 2020 года менавіта Грозеў (разам з самім Навальным) знайшоў атрутнікаў апазіцыянера.
20.02.2024 / 15:15
«Пакуль я выключаю толькі адзін сцэнар — што для расейскіх уладаў яго гібель стала нечаканасцю», — сказаў Хрыста Грозеў у інтэрв'ю «Медузе».
Грозеў расказаў у інтэрв'ю, што сям'я Навальных рыхтавалася да найгоршага развіцця падзей, яшчэ калі Аляксей збіраўся вярнуцца ў Расію з Нямеччыны.
«Памятаю, як яшчэ напярэдадні вяртання Аляксея ў Расію я спытаў у Юліі [Навальнай], ці разумее яна, што яго там дакладна арыштуюць. Яна ў адказ проста ўсміхнулася і сказала: «Хрыста, ты такі наіўны. Не проста арыштуюць, але і гадамі будуць утрымліваць у засценках. А можа, і заб'юць», — расказаў Хрыста Грозеў.
Асуджаны на 19 гадоў калоніі Аляксей Навальны памёр у мінулую пятніцу ў калоніі «Палярны воўк», што знаходзіцца за Палярным кругам у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Чытайце таксама:
«Дайце мне нарэшце ўбачыць майго сына». Маці Аляксея Навальнага звярнулася да Пуціна
«Скажыце, што гэта няпраўда». Зняволены Ілля Яшын — пра смерць Аляксея Навальнага
Ці можа смерць Навальнага падштурхнуць расейцаў да барацьбы за свабоду?
Алексіевіч: Новы Гітлер з новымі тэхналогіямі страшнейшы за тое, што мы ведаем з гісторыі