Рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча перавялі ў івацэвіцкую калонію

У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада Манцэвічу прызначылі 4 гады калоніі, а таксама штраф 14 800 рублёў. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 КК.

20.02.2024 / 13:47

Паводле следства, Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама лжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады», піша «Вясна».

Мінскі абласны суд 23 студзеня пакінуў прысуд без зменаў, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення.

З 7 лютага палітвязень пачаў адбываць тэрмін у калоніі № 22.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #политзаключенные #бобруйск #навіныбеларусі #милициябеларуси #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Чытайце таксама:

Рэдактара Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар у Баранавічах

«Паглядзіце мне ў вочы». З'явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

«Няма ніякай маёй віны, унуку не будзе сорамна за дзеда». Пранікнёнае апошняе слова рэдактара «Рэгіянальнай газеты»

Nashaniva.com