Стала вядома, колькі ўкраінцаў хацелі б цяпер перавыбараў прэзідэнта
Па выніках лютаўскага апытання 15% украінцаў лічаць, што варта правесці прэзідэнцкія выбары, 69% украінцаў перакананыя, што дзейны кіраўнік дзяржавы Уладзімір Зяленскі павінен заставацца на пасадзе да канца ваеннага становішча. Такія вынікі апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, праведзенага 5-10 лютага.
20.02.2024 / 12:57
Сярод тых, хто лічыць, што варта перавесці перавыбары, 4% гавораць аб прыпыненні ваеннага становішча, 11% — за ўнясенне змяненняў у адпаведныя законы і правядзенне выбараў падчас ваеннага становішча.
Таксама ёсць 10%, якія падтрымліваюць варыянт, паводле якога ў маі 2024 года Зяленскі складае свае паўнамоцтвы і да абрання новага прэзідэнта яго паўнамоцтвы будзе выконваць старшыня Вярхоўнай Рады.
Чытайце таксама:
Польскія фермеры перакрылі мяжу з Украінай і не прапускаюць нават пасажыраў
Па трубах. З'явіліся невядомыя падрабязнасці захопу расіянамі Аўдзееўкі
«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў