«Скажыце, што гэта няпраўда». Зняволены Ілля Яшын — пра смерць Аляксея Навальнага
Адвакат Міхаіл Бірукоў распавёў у фэйсбуку, што наведаў у калоніі палітыка Іллю Яшына.
20.02.2024 / 09:33
Ілля Яшын. Фота: тэлеграм Іллі Яшына
«У ПК-3 Ілля Яшын сустрэў мяне словамі: «Скажыце, што гэта няпраўда» … Аляксей Навальны, як і Барыс Нямцоў, былі яго блізкімі сябрамі і паплечнікамі. І наш агульны боль для яго ў сто разоў мацнейшы», — напісаў Бірукоў.
Паводле яго слоў, Яшын не скардзіцца на здароўе і ўмовы ўтрымання, у яго няма канфліктаў з адміністрацыяй і сукамернікамі.
«Пры расставанні Ілля прасіў перадаць усім, каб не апускалі рукі і не здаваліся», — дадаў адвакат.
Палітык Ілля Яшын прысуджаны да васьмі з паловай гадоў калоніі паводле справы аб распаўсюдзе «фэйкаў» аб расійскай арміі. Суд вынес такі прысуд у снежні 2022 года па справе, распачатай пасля стрыму Яшына аб забойствах мірных жыхароў Бучы. У пачатку снежня 2023 года адміністрацыя ПК-3 у Смаленскай вобласці адправіла Яшына ў штрафны ізалятар, а затым перавяла на строгія ўмовы ўтрымання, піша «Медуза».
Чытайце таксама:
Ці можа смерць Навальнага падштурхнуць расейцаў да барацьбы за свабоду?
Алексіевіч: Новы Гітлер з новымі тэхналогіямі страшнейшы за тое, што мы ведаем з гісторыі