Трэцяй лініяй мінскага метро карыстаецца менш за 2% пасажыраў
Мінскі метрапалітэн у мінулым годзе перавёз 233,9 млн пасажыраў — што на 8 млн больш, чым годам раней. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Сотнікаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
19.02.2024 / 16:56
Як расказаў кіраўнік Мінскага метрапалітэна, з агульнай колькасці пасажыраў 56,6% перавезлі па першай лініі, 41,6% — па другой, і толькі 1,8% — па трэцяй.
Ён адзначыў, што «пасля падаўжэння трэцяй лініі да станцыі «Слуцкі Гасцінец» колькасць пасажыраў на Зеленалужскай ветцы значна ўзрасце.
Уладзімір Сотнікаў назваў і іншыя лічбы. З яго слоў, працэнтная вага метрапалітэна ў структуры перавозак гарадскім грамадскім транспартам цяпер складае прыкладна 37%.
Інвентарны парк метрапалітэна цяпер налічвае 390 вагонаў, сярэдні ўзрост якіх складае 20,9 года. Пры адкрыцці новага ўчастка трэцяй лініі метро будзе закуплены дадатковы рухомы склад, новыя цягнікі закупяць у Расіі.
Чытайце таксама:
У мінскім метро абновяць з дзясятак станцый
На станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» абадралі сцены і дэмантавалі ўпрыгожванні
Вядомага будынка ў цэнтры Мінска больш няма. Яго знеслі дзеля метро