Музыкантаў Nizkiz прызналі палітвязнямі
Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла заяву, у якой прызнала палітычнымі зняволенымі шэсць чалавек.
19.02.2024 / 16:16
Палітвязнямі прызналі затрыманых у пачатку студзеня музыкантаў гурта Nizkiz Аляксандра Ільіна, Дзмітрыя Халяўкіна, Сяргея Кульшу, а таксама журналістку і хрысціянскую актывістку Аксану Ючкавіч, Ульяну Яковіч ды Арцёма Закржэўскага.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі.
Па стане на 19 лютага у Беларусі 1423 палітвязні.
Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.