Генпракуратура ўзялася за «нармалізацыю» нетрадыцыйных адносін
Законапраект аб адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных адносін рыхтуецца ў Беларусі, пра гэта паведаміў генпракурор краіны Андрэй Швед, перадае Sputnik. Праект закона ўжо знаходзіцца на стадыі ўзгаднення.
19.02.2024 / 12:12
«Па ініцыятыве органаў пракуратуры падрыхтаваны законапраект, які ўстанаўлівае адміністрацыйную адказнасць за прапаганду ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад дзяцей», — сказаў Швед, змяшаўшы да кучы чайлд-фры, педафілію і «ненармальныя адносіны», пад якімі невядома што мае на ўвазе.
Паводле Генпракуратуры, МУС Рэспублікі падрыхтавала праект закона аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс, дзе будзе прапісана, што разам з пакараннем за злачынства па прыгаворы суда прадугледжваецца прымусовае лячэнне педафілаў, у тым ліку і хімічная кастрацыя.
Чытайце таксама:
Грэцыя стала першай праваслаўнай краінай, якая ўзаконіла аднаполыя шлюбы
Юрыст каментуе, ці магчыма хутка стварыць сумесную з Расіяй базу «экстрэмістаў» і што гэта дасць