Віцэ-канцлер Нямеччыны стаў прыкрываць рот у Бундэстагу. Каб дзяржсакрэты ніхто не прачытаў па вуснах ФОТАФАКТ
З такім прызнаннем Роберт Хабек выступіў у інтэрв'ю RND. Апошнім часам 54-гадовага віцэ-канцлера і міністра эканомікі ад партыі «Саюз 90/Зялёныя» ўсё часцей бачаць на пасяджэннях Бундэстага з прыкрытым рукой ротам.
19.02.2024 / 10:09
Роберт Хабек і Олаф Шольц. Фота: Michele Tantussi / Getty Images
Ён робіць такі жэст, калі размаўляе з калегамі. Напрыклад, з кіраўніком МЗС Аналенай Бербок ці канцлерам Олафам Шольцам (на фота), піша Bild.
Як распавёў Хабек, ён баіцца, што той, хто ўмее чытаць па вуснах, можа расшыфраваць тое, што кажа віцэ-канцлер.
Па словах міністра, гэтаму труку ён навучыўся ў нямецкага футбольнага трэнера Юргена Клопа («Ліверпуль»).
Падчас матчаў той таксама закрывае рот, калі дае ўказанні гульцам, каб іх не падгледзелі-падслухалі.
«Часам трэба паклапаціцца аб тым, каб ніхто не мог зразумець, што гавораць», — сказаў віцэ-канцлер.
Чытайце таксама:
Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна
Олаф Шольц паехаў у ЗША і сустрэў у Сенаце свайго двайніка ФОТАФАКТ
Клоп запрасіў смяротна хворага Эрыксана на адзін дзень узначаліць «Ліверпуль»