Тэлеграм-канал расійскага палітолага спыніў працу пасля прызнання «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі

Канал Андрэя Суздальцава не абнаўляецца з 9 лютага. «Пакуль не зможам абнаўляць канал. Ёсць праблемы» — тлумачыць апошні допіс на канале.

18.02.2024 / 18:31

Тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев» быў прызнаны 11 студзеня МУС РБ «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Андрэй Суздальцаў. Скрын відэа

Суздальцаў — расійскі палітолаг, палітычны каментатар па беларускай тэматыцы. Ён нарадзіўся ва Уладзівастоку, у пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі.

У 2006 годзе ён быў пазбаўлены дазволу на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Беларусі».

Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі.

Чытайце таксама:

Тэлеграм-канал Суздальцава абвешчаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем» 

Лявончыку закідаюць, што яго цесць працуе на Лукашэнку. Лявончык: Мы не камунікуем шмат гадоў

«Байпол» выклаў сваю версію расколу арганізацыі: спецслужбы, «штаб супраціву», Балкунец і Цапкала

Nashaniva.com