Праваслаўнага святара з Рагачова кінулі на суткі
Затрыманне адбылося ў пачатку лютага, пасля вяртання з паездкі ў Італію. Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».
18.02.2024 / 17:40
Ігар Кавальчук. Фота: Рагачоўскі праваслаўны сайт
У Ігара Кавальчук, былога настаяцеля прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў Гарадцы Рагачоўскага, у тэлефоне былі выяўленыя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, на яго быў складзены пратакол паводле арт.19.11 КаАП РБ. Святара арыштавалі тэрмінам на 15 сутак.