У Веткаўскім музеі новы дырэктар
Новы дырэктар установы — навуковы супрацоўнік Юрый Катляроў. Ён прыйшоў працаваць у музей зусім нядаўна — у 2021 годзе. З папярэднім знакамітым кіраўніком музея Пятром Цалко не працягнулі працоўны кантакт, піша «Штодзень».
18.02.2024 / 12:21
Юрый Катляроў
Інфармацыя пра тое, што з Пятром Цалко не працягнуць кантракт з’явілася ў снежні мінулага году. Тады ў сацсетках Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава напісалі, што Цалко, мажліва, працуе апошні месяц у музеі.
Цалко прыйшоў працаваць у Веткаўскі яшчэ студэнтам — у верасні 2011 года. Ужо праз некалькі год ён узначаліў гомельскі філіял музея. А пазней стаў і кіраўніком Веткаўскага музея.
Веткаўскі музей у тым ліку і дзякуючы Пятру Цалко стаў адной з найбольш заўважных і актыўных рэгіянальных музейных устаноў.
Чытайце таксама:
Калядны трэнд — саламяны павук. Як беларусы вяртаюцца да традыцый і пераасэнсоўваюць іх у сучаснасці