У Светлагорску п'яны кіроўца кіраваў маршруткай, поўнай людзей
Супрацоўнікі ДАІ спынілі маршрутны мікрааўтобус, у якім было «звыш устаноўленай колькасці» пасажыраў, паведаміла прэс-служба МУС.
17.02.2024 / 16:55
Здымак ілюстрацыйны
Адзначаецца, што падчас праверкі дакументаў інспектар дарожна-патрульнай службы адчуў, што ад кіроўцы патыхае пахам спіртнога. Мужчына прызнаўся, што піў напярэдадні. Медыцынскі агляд на наяўнасць алкаголю ў крыві, як сцвярджае МУС, «паказаў амаль 2 праміле» (ап'яненне сярэдняй ступені).
«У дачыненні да 44-гадовага кіроўцы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Ён будзе пазбаўлены правоў на 5 гадоў і заплаціць штраф у 200 базавых велічынь (8 тысяч рублёў). Таксама да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутая асоба, якая дапусціла выезд мужчыны на маршрут руху. Транспартны сродак змешчаны на ахоўную стаянку», — гаворыцца ў паведамленні.
Чытайце таксама:
У Бадэн-Бадэне пʼяны беларус ляжаў на чыгуначных рэйках — машыніст забраў яго ў поезд
У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў цераз лаўку
Па ўсёй Беларусі сталі менш спажываць пладова-ягадных вінаў. Акрамя аднаго рэгіёна