Выйшаў на волю Арцём Ласкі, асуджаны па справе «брэсцкага карагоду»

Паводле звестак брэсцкай «Вясны», яшчэ ў снежні вызваліўся Арцём Ласкі. Мужчыну прысудзілі 2 гады «хіміі» ў межах «караводнай справы». Свой тэрмін ён адбываў у калоніі-21 у Мазыры.

17.02.2024 / 15:16

«Карагодная справа» — адна з самых масавых крымінальных справаў у Беларусі за пратэсты 2020 года. 13 верасня 2020 года ў Брэсце на скрыжаванні дарог людзі спявалі песні і вадзілі карагод, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Па звестках, за ўдзел у гэтай мірнай акцыі пратэсту 135 чалавек атрымалі крымінальныя пакаранні, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Выйшла на волю палітзняволеная Зінаіда Міхнюк

Палітвязень Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь

Палітвязень Аляксандр Лучыновіч выйшаў на волю

Nashaniva.com