Суддзёй Вярхоўнага суда стала Дзіна Кучук. На яе рахунку некалькі гучных выракаў

Аляксандр Лукашэнка прызначыў суддзёй Вярхоўнага суда Дзіну Кучук.

17.02.2024 / 11:06

У сувязі з выхадам у адстаўку вызвалены ад пасады Аляксей Цяцюхін. У прэзідыум уведзены суддзі Андрэй Яфрэмаў і Аляксандр Павутаў.

У чацвер Дзіна Кучук агучыла вырак па справе «Байпол». Аляксандру Азараву, напрыклад, дала 25 гадоў калоніі. Што праўда, завочна.

Таксама на яе рахунку некалькі іншых гучных спраў. Яна асудзіла на пяць з паловай гадоў супрацоўніцу сістэмы «Адно акно» Святлану Бычкоўскую за зліў звестак ЧКБ, асудзіла на тры гады за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» навукоўца Юрыя Адамава, дала па 10 гадоў паліталагіням Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, вынесла завочны прысуд па справе нападу на пасольства Беларусі ў Лондане…

Чытайце таксама:

Вынеслі прысуд па справе «Байпола». Азараву далі 25 гадоў завочна

Nashaniva.com