У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука
Кіраўнік ліквідаванай уладамі Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук меў намер ушанаваць памяць, ускласці кветкі і запаліць лампадкі каля расійскай амбасады ў Мінску з прычыны смерці расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Там яго і затрымалі, паведаміла «Еўрарадыё».
16.02.2024 / 19:15
Дзмітрый Кучук паспеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП.
Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС горада Мінска.
Чытайце таксама:
У Докшыцах на трое сутак затрымалі былога настаўніка гісторыі Арцёма Стадольніка
Жыхара Брэста затрымалі за данаты. Ён кажа, што блытае экстрэмісцкія арганізацыі
Сілавікі затрымалі былую работніцу Вярхоўнага Савета і Савета міністраў