КДБ назваў імёны затрыманых на мяжы з Украінай
У Камітэце дзяржаўнай бяспекі назвалі тры прозвішчы людзей, нібыта затрыманых 15 лютага на беларуска-ўкраінскай мяжы. Два з іх — грамадзяне Украіны, адзін — Беларусі.
16.02.2024 / 17:23
Фоты распаўсюджаныя спецслужбамі праз дзяржаўныя СМІ Беларусі
Затрыманыя грамадзяне Украіны — бацька і сын Сяргей і Павел Кабарчукі.
Паведамляецца, што Сяргей Кабарчук (мянушка «Батлер») 1963 года нараджэння, жыве ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці, з'яўляецца былым супрацоўнікам Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Пасля звальнення нібыта займаўся кантрабанднай дзейнасцю сумесна з сынамі Багданам 1997 года нараджэння і Паўлам 1993 года нараджэння.
Затрыманы грамадзянін Беларусі — жыхар Брэста Віталь Уласюк 1970 года нараджэння.
Беларуская прапаганда сцвярджае, што затрыманыя — дыверсанты. Закід дыверсійнай групы, як сцвярджаецца, у Беларусь быў арганізаваны СБУ.
«Члены ДРГ атрымалі бомбы непасрэдна перад пераходам беларускай мяжы. Выбуховыя прылады прызначаліся для здзяйснення тэрактаў на тэрыторыі Расіі і Беларусі», — паведамляе КДБ. Гэтае сцвярджэнне пакуль немагчыма праверыць.
У мінулыя гады беларускія ўлады перад выбарамі ці ў час пратэстаў неаднаразова распаўсюджвалі хлуслівую інфармацыю аб «прарыве джыпаў» праз украінскую мяжу ці «затрыманні дыверсантаў».
Чытайце таксама:
У КДБ расказалі, што нібыта затрымалі ў Лельчыцкім раёне дыверсантаў СБУ
Лукашэнка расказаў пра контртэрарыстычную аперацыю ў Лельчыцах
Правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне завершана. Але што гэта было — загадка
Лельчыцкі выканкам патлумачыў увядзенне ў раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі вучэннямі
У Лельчыцах на мяжы з Украінай уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі