Ганаровай выпускніцы БДУ далі пяць гадоў калоніі за данаты
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай.
16.02.2024 / 12:42
Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях), піша «Вясна».
Па справе адбылося тры пасяджэнні, але падрабязнасці невядомыя. У выніку суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядома, што Ксенія скончыла факультэт сацыякультурных камунікацый, абараніла дыпломную на кафедры культуралогіі БДУ. Яе нават адзначылі ў намінацыі «Лепшы выпускнік БДУ-2018», а таксама запрашалі на рэктарскі бал выпускнікоў БДУ. Ксенія займаецца футболам і танцамі.
Падтрымаць яе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ксенія Сяргееўна Ходырава
Чытайце таксама:
Колішняй ганаровай выпускніцы БДУ пагражае да дзесяці гадоў турмы за данаты
У студзені па крымінальных палітычных справах судзілі мінімум 120 чалавек