«Палку ніхто не перагінае»: сілавікі абяцалі спыніць пераслед жлобінца, аднак сёння яго пачынаюць судзіць

Гомельскі абласны суд пачынае разгляд справы экс-работніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна, якога абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.

16.02.2024 / 10:23

Дзмітрый Шчарбін. Фота: сацыяльныя сеткі

29-гадовага Дзмітрыя жорстка затрымалі амапаўцы ў кастрычніку 2023 года нібыта за каментарыі ў сацыяльных сетках, а 19 кастрычніка на праўладным тг-канале з'явілася відэа з ім, піша «Вясна».

Сілавікі абвінавацілі Шчарбіна ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 года, якія адбываліся на БМЗ. Пры гэтым паведамлялася, што Дзмітрыя не будуць працягваць пераследваць, бо «пасля шчырай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае».

Аднак, як бачна, «палку» перагнулі. Дзмітрый быў затрыманы.

Па інфармацыі Dissidentby, у Дзмітрыя трое непаўнагадовых дзяцей.

Чытайце таксама:

«Караеў асабіста прасіў суд пакараць мяне». Былы палітвязень-інвалід расказаў пра выпрабаванні за кратамі, Ашурка, Гундара і «маньякаў-ментоў»

«Мне толькі хочацца, каб яна выжыла». Сястра Марыі Калеснікавай — пра год без сувязі з ёй

Вынеслі прысуд па справе «Байпола». Азараву далі 25 гадоў завочна

Nashaniva.com