Лельчыцкі выканкам патлумачыў увядзенне ў раёне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі вучэннямі
«Еўрарадыё» датэлефанавалася ў Лельчыцкі райвыканкам і спытала, чаму ў раёне абвешчаны рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Там адказалі, што гэта беларускія сілавікі праводзяць вучэнні.
15.02.2024 / 13:22
«Правяраюць гатовасць сваіх структурных падраздзяленняў», — сказалі ў райвыканкаме.
Сёння пра ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі паведаміла мясцовая раёнка. У абвестцы ад упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці насельніцтва раёна просяць захоўваць спакой і падпарадкоўвацца патрабаванням супрацоўнікаў сілавых структур.
«Беларускі Гаюн» піша, што ў раён прыбылі па меншай меры 3 верталёты з Мінска.
Лельчыцы знаходзяцца за 10 км ад мяжы з Украінай.
Чытайце таксама:
Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку