Пуцін пра вайну супраць Украіны: Шкадуем, што не пачалі раней
Уладзімір Пуцін сказаў, што не атрымаў асалоды ад інтэрвʼю Такеру Карлсану, бо рыхтаваўся да больш вострых пытанняў, таму вырашыў дагаварыць тое, што не сказаў амерыканскаму журналісту, свайму пулу. Учора ўвечары зʼявілася «тэрміновае» інтэрвʼю тэлеканалу «Россия 1».
15.02.2024 / 10:20
«Адзінае, пра што мы можам шкадаваць, — гэта пра тое, што не пачалі актыўных дзеянняў раней», — так Пуцін пракаментаваў ход вайны ва Украіне вядучаму тэлеканала «Расія 1» Паўлу Зарубіну, відавочна маючы на ўвазе поўнамаштабнае ўварванне 2022 года.
Каментуючы вынікі гутаркі і рэакцыю на яе гледачоў, расійскі дыктатар назваў Карлсана «небяспечным чалавекам», які спецыяльна абраў такую тактыку, каб не пачуць падчас размовы «вострыя адказы».
Па словах Пуціна, ён рыхтаваўся да зусім іншых пытанняў і збіраўся адказваць «востра», што надало б інтэрвʼю патрэбную «спецыфіку», а ў выніку ён «поўнага задавальнення не атрымаў».
На пытанне, які з кіраўнікоў ЗША для яго больш выгадны, цяперашні прэзідэнт Байдэн або яго папярэднік Дональд Трамп, Пуцін адказаў: «Байдэн. Ён чалавек больш прагназуемы».
Двухгадзіннае інтэрвʼю Пуціна Карлсану, паводле The Moscow Times, заняло толькі 19-е месца ў агульнарасійскім рэйтынгу самых папулярных тэлепраграм за тыдзень з 4 па 11 лютага.
Чытайце таксама:
«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна
«А я вам зараз пакажу, адкуль хан Батый на Русь нападаў». Найлепшыя твіты тыдня