Латвійская тэнісістка адмовілася ціснуць руку Вікторыі Азаранка пасля матчу ў Досе

Тым часам Вікторыя перамагла і выйшла ў 1/4 фіналу гэтага тэніснага турніру.

15.02.2024 / 08:59

Скрыншот відэатрансляцыі

Латвійская тэнісістка Алена Астапенка адмовілася паціснуць руку беларусцы Вікторыі Азаранка пасля паразы ў матчы трэцяга раўнду турніру WTA-1000, што праходзіць у сталіцы Катара.

Вікторыя перамагла з лікам 6:0, 6:3 і выйшла ў чвэрцьфінал, дзе сустрэнецца з першай ракеткай свету Ігай Свёнтак.

Пасля паядынку тэнісісткі наблізіліся да сеткі, і Алена выставіла ракетку ды адмовілася паціскаць руку.

Раней перфомансы з непацісканнем рук беларускім і расійскім тэнісісткам ладзілі ўкраінскія дзяўчаты.

Чытайце таксама:

Тэнісіст упершыню ў гісторыі выйграў турнір, прайграўшы першыя сэты ўсіх матчаў

Калі Сабаленка верне сабе званне першай ракеткі

Арына Сабаленка з лёгкасцю выйграла Australian Open

Nashaniva.com